Сёнешняя нядзеля, 6 лютага, – 1 нядзеля месяца, пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў Жывога Ружанца.
У чацвер, 10 лютага, – успамін святой Схалястыкі, панны.
У пятніцу, 11 лютага, – успамін Найсвяцейшай Марыі Панны з Люрда. Гэта таксама Сусветны дзень хворых. У гэты дзень у нашых малітвах памятаем пра людзей хворых. Падчас Святых Імшаў будзе ўдзяляцца сакрамэнт Намашчэнне Хворых.
Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на люты: За хворых і церпячых. 2. Аб хутчэйшым спыненні пандэміі каранавіруса, аб ласцы аздараўлення для хворых і аб Божым благаслаўленні для ўсіх тых, хто змагаецца з пандэміяй.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.