Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ VII звычайная нядзеля 20.02.2022

  • У сёняшную нядзелю, 20 лютага, а 16:00 ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі ўдзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам.
  • У аўторак, 22 лютага, – свята Катэдры св. Пятра, Апостала. Яно нам нагадвае, што Сталіца Пятра з’яўляецца асновай адзінства Касцёла.
  • У сераду, 23 лютага, – успамiн св. Палiкарпа, бiскупа i мучанiка.
  • У суботу, 26 лютага, як кожны 26 дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
  • Праз 10 дзён, 2 сакавіка, пачынаецца Вялікі пост. Трэба падумаць ужо цяпер, у якіх велікапосных набажэнствах мы хочам удзельнічаць. З 2 сакавіка штодня будзе Крыжовы шлях. У рамках добрых пастаноў на Вялікі пост можна пачаць хадзіць на Cв. Імшу ў буднія дні ці ўдзельнічаць у Ружанцовай малітве кожную раніцу. Просім прыносіць да касцёла леташнія пальмы, каб з іх зрабіць попел на Папяльцовую сераду.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.