- У аўторак, 1 сакавіка, не будзе ранішняй Св. Імшы. У гэты дзень запрашаем на Св. Імшу а 12:00, у якой будуць удзельнічаць святары нашай дыяцэзіі.
- У сераду, 2 сакавіка, – Папяльцовая серада, распачынаецца Вялікі Пост. Святыя Імшы а 9:00, 12:00, 18:30. У гэты дзень вернікі павінны захоўваць сціслы пост.
- У чацвер, 3 сакавіка, – 1 чацвер месяца. Запрашаем у 17:30 на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
- У пятніцу, 4 сакавіка, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30. Наведванне хворых. Запісваем адраса ў закрыстыі.
- У суботу, 5 сакавіка, а 15:00 запрашаем дзяцей і моладзь на сустрэчу. Таксама гэта 1 субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Насвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
- Наступная нядзеля, 6 сакавіка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў Жывога Ружанца.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на сакавік: Молімся ў інтэнцыі міру на Украіне.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
- Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18:30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
- Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.