Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 13.03.2022

  • У сёняшнюю нядзелю, 13 сакавіка, у нашай парафіі пачынаюцца Велікапосныя рэкалекцыі.

Панядзелак 14.03  (2 дзень)

Святыя Імшы а 9:00; 18:30

Пасля Св. Імшы а 18:30 Навука для дарослых

Аўторак 15.03 (3 дзень)

Святыя Імшы а 9:00 і 18:30    

Пасля Св. Імшы а 18:30 запрашаем тых, хто хоча пазнаёміцца з пэўнымі метадамі духонага ўзрастання на сустрэчу з удзелам аніматараў з Гродна.

Серада 16.03 (4 дзень)

Святыя Імшы а 9:00 і 18:30

Пасля Св. Імшы а 18:30 запрашаем на практычныя заняткі духонага ўзрастання з удзелам аніматараў з Гродна.

Рэкалекцыіі правадзіць а. Андрэй Врублеўскі (CSsR)

  • Прыбіранне касцёла ў пятніцу, пасля ранішняй Св. Імшы. Можна дамовіцца на больш зручны дзень і час на працягу тыдня.
  • У суботу, 19 сакавіка, — урачыстасць Святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы а 9:00; 12:00, 18:30. Святая Імша ў гэты дзень абавязковая для ўсіх вернікаў. Катэхез не будзе.

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з чацверга па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18:30. Падчас рэкалекцый Крыжовага Шляху не будзе.

У сувязі з рэкалекцыямі набажэнства Песні Жальбы ў сёняшняю нядзелю адбудуцца пасля Святoй Імшы а 8:30. У наступную нядзелю — пасля Святoй Імшы а 10:30

  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.