- У сёняшнюю нядзелю зборы ахвяраванняў прызначаюцца на “Caritas”.
- Сёння а 16:00 ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі удзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам
- У пятнiцу, 25 сакавіка, адзначаем урачыстаць Звеставання Пана. Гэта таксама Дзень святасці жыцця, Дзень малітваў за ненароджаных дзяцей і пачатак Духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Таксама ў гэты дзень молімся за жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіцяці і ўдзяляем ім спецыяльнае благаслаўленне пасля кожнай Св. Імшы. У гэты дзень будзе наступны расклад: 9:00, 12:00 (на польскай мове) і 18:30. У гэты дзень пост неабавязковы.
- У суботу, 26 сакавіка, — дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмуніа Лазінскага. На гэты дзень прыпадае 90-я гадавіна яго адыходу ў дом Нябеснага Айца.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
- Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, за выключэнем пятніцы. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
- Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.