- Сёняшняя ІV нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй Радасці (Laetare): абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.
- У пятніцу, 1 красавіка, – 1 пятніца месяца. Наведванне хворых. Запісваем адраса у закрыстыі. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30.
- У суботу, 2 красавіка, – 1 субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Насвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
- З нагоды канікул катэхез на гэтым тыдні не будзе.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
- Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
- Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.