Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 24.04.2022 ІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёння, у другую Велікодную нядзелю, адзначаем урачыстасць Божай Міласэрнасці. Дзякуем Добраму Богу за міласэрнасць да кожнага чалавека, якая найбольш праяўляецца ў прабачэнні грахоў. Будзем карыстацца дарам Божай міласэрнасці, асабліва праз сакрамэнт Споведзі і заахвочваць іншых прыйсці і прыняць Божае прабачэнне.
  • Сёння а 16:00 у парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнстваў руху EQUIPES  NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі ўдзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам.
  • Ва ўсе нядзелі Велікоднага перыяду на пачатку Св. Імшы а 10:30 будзем праводзіць працэсію. У гэтай працэсіі ахрышчаныя вызнаюць веру ў Змёртвыхпаўстанне Хрыста і выказваюць радасць надзеі на вечнае жыццё.
  • У панядзелак, 25 красавіка, – свята Св. Марка, Евангеліста.
  • У аўторак, 26 красавіка, як кожны 26-ы дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага. Таксама гэта дзень малітвы за ахвяраў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
  • У пятніцу, 29 красавіка, – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы.
  • У суботу, 30 красавіка, а 12:00 у парафіяльным доме адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца ў гэтым годзе да Першай Камуніі.
  • У наступную нядзелю, 1 мая, пасля Святой Імшы а 10:30 распачынаем Маёвыя набажэнствы. Пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў Жывога Ружанца.
  • Урачыстасць Гадавіны пасвячэння нашай Катэдры будзем святкаваць 2 мая.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
  • Глыбокапаважаных праваслаўных братоў і сясцёр віншуем з урачыстасцю Уваскрасення Хрыста. Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос! Аллелюя!