Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 1 мая 2022 ІІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёняшняя нядзеля, 1 мая, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 распачынаем Маёвыя набажэнствы. Пасля Св. Імшы а 12:00 адбудзецца сустрэча ўдзельнікаў Жывога Ружанца.
  • Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, а ў нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
  • У панядзелак, 2 мая, – урачыстасць Гадавіны пасвячэня нашай Катэдры. Св. Імшы: 9:00, 12:00, 18:30.
  • У аўторак, 3 мая, – свята свв. Філіпа і Якуба, Апосталаў. Гадавіна прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзем’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі (2012).
  • У чацвер, 5 мая, – 1 чацвер месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой мы асаблівым чынам будзем моліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.
  • У пятніцу, 6 мая, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса а 17:30. Наведванне хворых.
  • У суботу, 7 мая, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі а 17:30. Пачатак навэнны да св. Андрэя Баболі.
  • У нядзелю, 8 мая, адбудзецца традыцыйная пешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын. Пачатак у 8:00 у нашай Катэдры. Таксама гэта Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на май: Молімся ў інтэнцыі міру на Украіне. 2. За дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да 1 Камуніі, каб умацаваныя Божай ласкай станавіліся вернымі вучнямі Хрыста.
  • З панядзелка гэтага тыдня распачынаем дзяжурствы ў Катэдры. Просім тых, хто можа ахвяраваць свой час запісвацца ў “Графік дзяжурств”.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.