Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 8 мая 2022 ІV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёння ІV Велікодная нядзеля, нядзеля Добрага Пастыра. Гэта Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле.
  • Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, а ў нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
  • У панядзелак, 9 мая, – дзень малітваў за ахвяр ІІ Сусветнай вайны і аб супакоі ў свеце.
  • У пятніцу, 13 мая, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
  • У суботу, 14 мая, – свята св. Мацвея, апостала.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на май: Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне. 2. За дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да 1 Камуніі, каб умацаваныя Божай ласкай станавіліся вернымі вучнямі Хрыста.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў Катэдры. Просім тых, хто можа ахвяраваць свой час запісвацца ў “Графік дзяжурств” на наступны тыдзень.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.