Сёняшнія ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
У панядзелак,16 мая,— урачыстасць св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, апекуна Пінскай Дыяцэзіі. Св. Імшы: 9:00; 12:00 (на пол. мове) і 18:30.
У наступную суботу, 21 мая, святары і вернікі нашай Дыяцэзіі будуць адзначаць урачыстасць св. Андрэя Баболі ў Янаве Палескім. У 11:00 каля 2-х Крыжоў (месца дзе быў схоплены св. Андрэй) распачнецца працэсія да касцёла. У 12:00 распачнецца ўрачыстая Святая Імша. Заказваем аўтобус да Янава. Жадаючых прыняць удзел запрашаем запісвацца ў закрыстыі альбо ў нашай групе ў “вайберы”.
У суботу, 21 мая, у нашай катэдры не будзе раняшней Святой Імшы, таксама не будзе катэхез, толькі а 16:30 экзамен для дзяцей, якія ў гэтым годзе рыхтуюцца да 1-й Камуніі.
Прыбіраць святыню з гэтага тыдня будзем па пятніцам пасля вячэрняй Св. Імшы. Ёсць таксама магчымасць дамовіцца на больш зручны дзень і час.
Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры. Просім запісывацца на гэты тыдзень.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.