Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, а ў наступную нядзелю пасля Св. Імшы а 8:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
У панядзелак, аўторак і сераду перад урачыстацю Унебаўшэсця Пана – дні малітвы аб ураджаі. З гэтай нагоды падчас вячэрняй адарацыі перад Маёвым набажэнствам будзем маліцца аб ураджаі і аб Божым благаслаўленні для кожнай чалавечай працы.
У чацвер, 26 мая, – урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Святыя Імшы а 9:00, 12:00 (на пол. мове) і 18:30. Таксама у гэты дзень молімся аб хучэйшай бэатыфікацыі Слугі Божага бп. Зыгмунта Лазінскага.
У пятніцу, 27 мая, – пачатак навэнна да Духа Святога.
У наступную суботу, 28 мая, а 10:00 адбудзецца споведзь дзяцей, якія прыступаюць да 1-й Святой Камуніі, і рэпетыцыя ўрачыстасцяў. Таксама іх бацькам і родным неабходна да гэтага важнага моманту духоўна падрыхтавацца (абавязкова паспавядацца). А таксама падрыхтаваць да гэтых урачыстасцяў нашую катэдру.
У наступную нядзелю, 29 мая, у нашай парафіі адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Распачнецца а 10:15 прывітаннем дзяцей перад касцёлам.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.