Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 29 мая 2022

❖ У сённяшнюю нядзелю, 29 мая, у нашай парафіі перажываем урачыстасць Першай Святой Камуніі. Распачнецца ў 10:15 прывітаннем дзяцей перад касцёлам.

❖ З панядзелка па наступную нядзелю ў нашай парафіі будзем перажываць “Белы тыдзень”. Запрашаем дзяцей, якія прымуць 1 Святую Камунію, а таксама іх бацькоў і родных да штодзённага ўдзелу ў Святой Імшы на працягу гэтага тыдня.

❖ У аўторак, 31 мая, – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.

❖ У сераду, 1 чэрвеня, – успамін св. Юстына, мучаніка. Пачатак чэрвеньскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якія будуць праходзіць падчас вячэрняй адарацыі ў 18:00.

❖ У чацвер, 2 чэрвеня, – 1 чацвер месяца. У 17:30 распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой асаблівым чынам будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.

❖ У пятніцу, 3 чэрвення, – 1 пятніца месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Наведванне хворых.

❖ У суботу, 4 чэрвення, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30. Пачатак навэнны да св. Антонія Падуанскага.

❖ У наступную нядзелю, 5 чэрвеня, ва урачыстасць Спаслання Духа Святога, адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вуліцамі нашага горада ад катэдры да касцёла св. Бэнэдыкта. Сведчанне нашай веры ў Эўхарыстычнага Хрыста распачнецца Святой Імшой а 10:00. Іншых Імшаў не будзе, толькі пасля завяршэння працэсіі ў касцёле Св. Бэнэдыкта (прыблізна ў 14:00) і ў катэдры ў 19:00. Запрашаем каб як мага больш вернікаў прыняла ўдзел у гэтай вельмі важнай акцыі.

❖ Для ўпрыгажэння алтароў патрэбна будзе многа кветак. Тых, хто можа ахвяраваць кветкі, просім прыносіць у суботу пасля раняшняй Святой Імшы. Просім аб дапамозе ў падрыхтоўцы алтароў у нядзелю.

❖ Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне.

❖ Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.