Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 5 чэрвеня 2022 НЯДЗЕЛЯ СПАСЛАННЯ ДУХА СВЯТОГА

  • У сённяшнюю нядзелю, 5 чэрвеня, адзначаем урачыстасць Спасланя Духа Святога. Заканчваецца Велікодны перыяд.
  • Сёння ў нашай катэдры будзе толькі дзве Св. Імшы:  у 10:00 і 19:00. Пасля Св. Імшы а 10:00 адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вуліцамі нашага горада ад катэдры да касцёла Св. Бэнэдыкта.
  • Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30.
  • У панядзелак, 6 чэрвеня, – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла.
  • У чацвер, 9 чэрвеня, – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
  • У суботу, 11 чэрвеня, – успамін Св. Барнабы, Апостала.
  • У наступную нядзелю, 12 чэрвеня, будзем адзначаць урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне.
  • Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры. Просім запісывацца на гэты тыдзень.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.