Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 12 чэрвеня 2022

  • У сённяшнюю нядзелю, 12 чэрвення, адзначаем урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
  • У панядзелак, 13 чэрвеня, – успамін Св. Антонія Падуанскага. У гэты дзень Ардынарый нашай Пінскай дыяцэзіі біскуп Антоній Дзям’янка адзначае свае імяніны. На вячэрняй Святой Імшы будзем маліцца за нашага біскупа, а ў аўторак, 14 чэрвеня, на Святой Імшы а 12:00  будзем яго віншаваць.
  • У аўторак, 14 чэрвеня, у 12:00 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў нашай дыяцэзіі, якую ўзначаліць наш Ардынарый біскуп Антоні Дзем’янка. У гэты дзень не будзе Святой Імшы ў 9:00.
  • У чацвер, 16 чэрвеня, – урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30. Урачыстасць абавязковая.
  • Жадаючых прыняць удзел ва ўрачыстасцях ў Будславе 1-2 ліпеня просьба запісвацца ў закрыстыі да аўторка (14 чэрвеня).
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • 13 — 18 чэрвеня пры нашым парафіяльным доме арганізуецца “Адпачынак з Богам” для дзяцей. Запісацца можна ў закрыстыі.
  • У суботу, 18 чэрвеня, у 15:30 у нашай катэдры абудзецца ўрачыстае адкрыццё Арганнага фестываля.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.