Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 19 чэрвеня 2022

  • Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.
  • У аўторак, 21 чэрвеня, – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
  • У чацвер, 23 чэрвеня, – урачыстасць Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30.
  • У пятніцу, 24 чэрвеня, – урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Сусветны дзень малітвы аб святасці святароў. Падчас вечаровай Адарацыі адбудзецца набажэнства з парапрашэннем і падзякай, а таксама з актам прысвячэння роду людскога Найсвяцейшэму Сэрцу Езуса. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30.
  • У суботу, 20 чэрвеня, – успамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У суботу, 25 чэрвеня, як кожны 26-ы дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.