♦Сёняшняя нядзеля, 7 жніўня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У панядзелак, 8 жніўня, – успамін св. Дамініка, прэзбітэра.
У аўторак, 9 жніўня, – свята св. Тэрэзы Бэнэдыкты ад Крыжа, панны і мучаніцы, апякункі Еўропы.
У сераду, 10 жніўня, – свята св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка.
У чацвер, 11 жніўня, – успамін св. Клары, панны.
У пятніцу, 12 жніўня, не будзе вячэрняй Св. Імшы.
У сувязі з набліжаючым парафіяльным адпустам у суботу пасля вячэрняй Св. Імшы будзем прыбіраць і ўпрыгожываць нашу катэдральную базыліку. Просім як мага больш людзей прыняць удзел у гэтай працы. Вельмі просім таксама ў суботу прынесці кветкі, садавіну і гародніну, каб зрабіць прыгожыя дэкарацыі.
У нядзелю, 14 жніўня, у 10:30 адбудзецца урачыстая Святыя Імша з удзелам Метрапаліта арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на жнівень: 1) Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне. 2) Аб ласцы цвярозасці ў нашых сем’ях і аб ласцы вызвалення з алкагольнай залежнасці.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.