Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 28 жніўня 2022

  • У сённяшнюю нядзелю, 28 жніўня, будзем дзякаваць Богу за ўраджай. Усе мы карыстаемся з працы земляробаў і ўсе павінны дзякаваць Богу за штодзённы хлеб.
  • У панядзелак, 29 жніўня, – успамін Мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
  • У чацвер, 1 верасня, – 1-ы чацвер месяца. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай аб пакліканнях і за пакліканых а гадзіне 17:30.
  • У пятніцу, 2 верасня, – 1-я пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30. У гэты дзень будзем наведваць хворых.
  • У суботу, 3 верасня, – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла. Таксама гэта 1-я субота месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і  набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • На гэтым тыдні распачынаецца новы школьны і катэхетычны навучальны год. У суботу, 3 верасня, а 12:00 запрашаем дзяцей, моладзь, настаўнікаў, выхавацеляў на адмысловую Святую Імшу, падчас якой будзем маліцца аб патрэбных ласках на новы навучальны год. Не будзе Св. Імшы а 9:00 !!!
  • У наступную нядзелю, 4 верасня, пасля кожнай Св. Імшы – благаслаўленне школьных прыладаў на новы навучальны школьны і катэхетычны год. Таксама з нагоды 1 нядзелі месяца пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.