Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 25 верасня 2022

  • У панядзелак, 26 верасня, як кожны 26-ы дзень месяца, молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
  • У аўторак, 27 верасня, – успамін Святога Вінцента дэ Поля.
  • У чацвер, 29 верасня, – свята святых Арханёлаў Міхаіла (апекуна Беларусі), Габрыэля і Рафала. Молімся за Касцёл у нашай краіне.
  • У пятніцу, 30 верасня, – успамін св. Гераніма.
  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія будуць адбывацца на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю пасля Святой Імшы а 10:30.
  • У суботу, 1 кастрычніка, – успамін Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. 1 субота месяца. Запрашаем на Набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі а 17:30.
  • У наступную нядзелю, 2 кастрычніка, – 1 нядзеля месяца. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля Святой Імшы а 10:30.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.