- Сёняшняя нядзеля, 2 кастрычніка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяц. Сакрамэнту.
- Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія будуць праходзіць на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
- У аўторак, 4 кастрычніка, – успамін Святога Францішка Асізскага.
- У сераду, 5 кастрычніка, – успамін св. Фаустыны Кавальскай.
- У чацвер, 6 кастрычніка, – 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з малітвай аб пакліканнях і за пакліканых а гадзіне 17:30.
- У пятніцу, 7 кастрычніка, – успамін Найсвяцейшай Марыі Панны Ружанцовай. Гэта таксама 1 пятніца месяца. Запрашаем на Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса а 17:30. Наведванне хворых.
- Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
- Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне.
- Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.