Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ XXVIII звычайная нядзеля 9 кастрычніка 2022

  • У сённяшнюю нядзелю, 9 кастрычніка, сабраныя ахвяраванні прызначаюцца на дыяцэзіяльныя мэты.
  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
  • У суботу, 15 кастрычніка, – успамін Св. Тэрэзы ад Езуса.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • У наступную нядзелю, 16 кастрычніка, да нас прыедуць парафіяне з в. Лясной (Баранавіцкі район), якія пасля Св. Імшаў будуць збіраць ахвяраванні на тэрміновы рамонт парафіяльнага дома.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.