Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 30 кастрычніка 2022

  • У сёняшнюю нядзелю, 30 кастрычніка, пасля Св. Імшы а 10:30 запрашаем на Ружанцовае набажэнства.
  • У аўторак, 1 лістапада, урачыстасць Усіх Святых. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 і 18:30. Набажэнства на могілках на вул. Спакойнай у 15:00.
  • У сераду, 2 лістапада,успамін Усіх памерлых. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 і 18:30. Святая Імша на могілках на вул. Спакойнай у 15:00.
  • У закрыстыі можна складаць запіскі (“выпамінкі”) з імёнамі нашых родных і блізкіх, якія скончылі свой зямной шлях, і якім мы прагнем праз нашыя малітвы дапамагчы хутчэй спазнаць поўню радасці Нябеснага Валадарства. Памятаем таксама аб упарадкаванні могілак.
  • У актаве малітвы за памерлых (1 – 8 лістапада) за поўгадзіны перад кожнай Святой Імшой молімся за ўсіх памерлых, імёны якіх падалі ў “выпамінках”. З 2 лістапада ў 18:00 запрашаем на нешпары за памерлых.
  • На дошцы аб’яў можна пазнаёміцца з раскладам набажэнств за памерлых на могілках і ў касцёлах нашага дэканату.
  • У пятніцу, 4 лістапада, – успамін св. Караля Барамея, біскупа. У гэты дзень будзем наведваць хворых. Адрас можна падаць у закрыстыі.
  • На гэтым тыдні прыпадаюць 1 чацвер, 1 пятніца і 1 субота месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту з адмысловымі набажэнствамі ў 17:30.
  • У наступную нядзелю, 6 лістапада, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяц. Сакрамэнту.
  • З нагоды канікул катэхез на гэтым тыдні не будзе.
  • У чацвер, 3 лістапада, адбудзецца сустрэча дзяцей і моладзі нашай парафіі. Пачатак сустрэчы ў катэдры ў 14:00.
  • 3-5 лістапада адбудзецца Дыяцэзыяльная сустрэча міністрантаў (ад 13 гадоў). Пачатак 3 лістапада ў 13.00, заканчэнне 5 лістапада ў 13.00.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на лістапад: Аб ласцы збаўлення і вечным жыцці для памерлых удзельнікаў руху “Жывога Ружанца” і ўсіх памерлых з нашай парафіі.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.