Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 27 лістапада 2022 І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

  • У сёняшнюю нядзелю, 27 лістапада, распачынаецца Адвэнт – час радаснага чакання на прыйсце Збаўцы. Запрашаем да актыўнага удзелу як дзяцей так і дарослых у Раратах – Святых Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелк — пятніца – 6:55, субота – 9:00.
  • У аўторак, 29 лістапада, пачатак навэнны да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У сераду, 30 лістапада, – свята св. Андрэя, Апостала. З нагоды свята ранішняя Св. Імша (не Раратняя)  ў 9:00.
  • У чацвер, 1 снежня, – 1 чацвер месяца. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве, якое распачнецца ў 17:30.
  • У пятніцу, 2 снежня, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 17:30. Наведванне хворых.
  • У суботу, 3 снежня, – успамін Св. Францішка Ксаверыя.Таксама гэта 1 субота месяца. У 17:30 распачнецца набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі.
  • У наступную нядзелю, 4 снежня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяц. Сакрамэнту.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на снежань: Аб плённым перажыванні Адвэнту ў нашай парафіі.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.