Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 11 снежня 2022 ІІІ НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ

  • Сёння, 11 снежня, — ІІІ нядзеля Адвэнту. Радуемся, што ўжо блізка Свята Нараджэння Пана, таму нядзеля называецца Gaudete – “Радуйцеся!”.
  • Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах – Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелк — пятніца – 6:55, субота – 9:00.
  • У аўторак, 13 снежня, – успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
  • У сераду, 14 снежня, – успамін св. Яна ад Крыжа.
  • З 17 снежня распачынаецца другая частка Адвэнту, прызначаная для непасрэднай падрыхтоўкі да ўрачыстасці Нараджэння Пана.
  • Каб добра і па хрысціянску перажыць Божае Нараджэнне важна падрыхтавацца духоўна. Езус Хрыстус, Божы Сын прыйшоў на зямлю, каб нас збавіць і даць нам Божае жыццё. Гэта адбываецца праз прабачэнне нашых грахоў, якое здяйсняецца ў сакрамэнце Споведзі і дапамагае нам у нашым навяртанні да Бога. Хрыстус наш Збавіцель, які хоча адарыць нас Сваім Божым жыццём, прыходзіць да тых, хто Яго прагне. Прыгатуем нашыя сэрцы. Нагадвайце пра гэта сваім родным і блізкім. Заахвочваем не адцягваць да апошняга дня са споведдзю.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.