У суботу, 17 снежня, ў нашу катэдру прывезлі Бэтлеемскі агонь, які можна занесці ў свае дамы, каб запаліць свечы падчас Вігілійнай вячэры.
Запрашаем да актыўнага ўдзелу ў Раратах – Св. Імшах у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі: панядзелк – пятніца ў 6:55, субота – 9:00.
Каб добра і па хрыціянску перажыць святы Божага Нараджэння, заахвочваем да споведзі.
На працягу гэтага тыдня будзем падрыхтоўваць нашу сятыню да свят Божага Нараджэння. Трэба будзе ўсталяваць і упрыгожыць ёлкі, зрабіць дэкарацыю, прыбраць нашу святыню. Чакае шмат працы, таму патрэбна будзе шмат працуючых рук. Запрашаем да актыўнага ўдзелу. Можна прыйсці ў зручны для вас час, (папярэдне дамовіцца з Таццянай па тэл. 8 029 325-84-89). Просім мужчын, якія днём у панядзелак ці аўторак маглібы з’ездзіць у лесхоз за ёлкамі, звярнуцца да пробашча (тэл. 8 029 809-30-95).
У суботу, 24 снежня, Святой Імшы а 18:30 не будзе.
У суботу, 24 снежня, – Вігілія Божага Нараджэння. У гэты дзень традыцыйна захоўваем пост. У нашых сем’ях збіраемся на Вігілійную вячэру. Згодна з хрысціянскай традыцыяй будзем у коле сям’і дзяліцца аплаткай, складаючы віншаванні і просячы прабачэння адзін у аднаго. Важна, каб цэнтрам нашай увагі было не толькі спажыванне вігілійных страў, але перадусім стварэнне атмасферы узаемнай любові, павагі, цеплыні і прабачэння. І каб гэтая вячэра мела таксама малітоўны характар. На пачатку вячыры запальваем свечку. Абавязкова трэба прачытаць урывак з Евангелля ад Лукі 2 раздзел 1 – 14 сціх, у якім апісваецца радасная падзея аб нараджэнні Збаўцы. Разам памаліцца і паспяваць калядкі. А поўначы запрашаем на Пастэрку – урачыстую Святую Імшу, якой распачынаем светкаванне вялікіх свят Божага Нараджэнне. У 23:15 распачнецца пастаноўка на тэму Божага Нараджэння, падрыхтаваная нашымі парафіянамі.
У нядзелю, 25 снежня, – урачыстасць Божага Нараджэння. Парадак Святых Імшаў як у нядзелю: 8:30; 10:30; 12:00; 19:00.
Самотных запрашаем на Вігілійную вячэру ў Парафіяльны дом. Вялікая просьба жадаючых прыняць удзел папярэдзіць да вечара 22 снежня.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.