У панядзелак, 26 снежня, — свята св. Стэфана першамучаніка, другі дзен свят Божага Нараджэння. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове); 18:30. Гэта таксама дзень асаблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
У аўторак, 27 снежня, – свята св. Яна, Апостала і Евангеліста. На прыканцы Святых Імшаў – благаслаўленне віна.
У сераду, 28 снежня, – свята Святых Немаўлят, мучанікаў. Пасля Святых Імшаў адбудзецца благаслаўленне немаўлят і дзяцей.
У пятніцу, 30 снежня, адзначаем Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30. Падчас Святых Імшаў для ўсіх сужэнств, якія жывуць у сакрамэнтальным шлюбе, ёсць магчымасць аднавіць свае сужэнскія абяцанні.
У суботу, 31 снежня, запрашаем на Набажэнства падзякі і перапрашэння на заканчэнне каляндарнага года, якое адбудзецца пасля Святой Імшы а 18:30. За спеў або чытанне ў гэты дзень у касцёле гімна TeDeum (Цябе Бога праслаўляем) можна атрымаць адпуст.
У нядзелю, 1 студзеня – урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі. Святыя Імшы ў 8:30; 10:30; 12:00 (на польскай мове); 19:00. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавязковы. У гэты дзень ёсць магчымасць атрымаць поўны адпуст за спеў ці дэкламацыю ў касцёле Гімна да Духа Святога. Таксама гэта 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на студзень: Аб супакоі ў свеце, у нашай краіне, нашых сем’ях і нашых сэрцах.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Вялікій дзякуй тым, хто актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і перажыванні свята Божага Нараджэння. Дзякуем за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.