Сённяшняя нядзеля, 1 студзеня, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
У аўторак, 3 студзеня, у 12:00 адбудзецца Святая Імша з удзелам святароў нашай дыяцэзіі. Св.Імшы а 9:00 не будзе.
У чацвер, 5 студзеня, – 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 17:30. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
У пятніцу, 6 студзеня, – урачыстасць Аб’яўленне Пана (Тры Каралі). Благаслаўляем крэйду, кадзіла і ваду. (Пажадана ўзяць з сабой, прынамсі, ваду). Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове); 18:30. Удзел у Святой Імшы ў гэты дзень абавязковы. Таксама гэта 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 17:30.
У суботу, 7 студзеня, – 1 субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
У наступную нядзелю, 8 студзеня, – свята Хросту Пана. Падчас кожнай Імшы замест звычайнага чыну пакаяння адбудзецца асвячэнне вады і акрапленне ёю вернікаў.
3 – 5 студзеня (ад абеду да абеду) у Пінскай семінарыі адбудзецца Дыяцэзіяльная Сустрэча Міністрантаў.
Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на студзень: Аб супакоі ў свеце, у нашай краіне, у нашых сем’ях і ў нашых сэрцах.
Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.