Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 8 студзеня 2023 Свята Хросту Пана

  • У сённяшнюю нядзелю, 8 студзеня, адзначаем свята Хросту Пана, якім заканчваецца перыяд Нараджэння Пана. Дэкарацыі Божага Нараджэння традыцыйна застаюцца да свята Ахвяравання Пана.
  • Традыцыйна ў перыяд Божага Нараджэння адбываецца Каляда – душпастырскі візіт святара да сваіх вернікаў. Наведваем згодна з адрасамі пададзенымі ў мінулых гадах. Каго ў мінулых гадах не наведвалі і ў каго змяніўся адрас просім падаць адрас у закрыстыю.
  • У суботу, 14 студзеня (11:00 – 21:00), у Баранавічах у касцёле Св. Зыгмунта адбудзецца Дыяцэзіяльная Сустрэча Моладзі. Жадаючым прыняць удзел звяртацца да пробашча.
  • Катэхез у суботу 14 студзеня не будзе.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.