Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 26.02.2023 І нядзеля Вялікага Паста

  • Сёняшняя нядзеля, 26 лютага, – першая нядзеля Вялікага посту. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства Песні Жальбы.
  • У чацвер, 2 сакавіка, – 1 чацвер месяца. Запрашаем у 17:30 на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
  • У пятніцу, 3 сакавіка, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30. Наведванне хворых.
  • У суботу, 4 сакавіка, – 1 субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Насвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
  • Наступная нядзеля, 6 сакавіка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • У наступную нядзелю, 5 сакавіка, у 17:00 у Парафіяльным доме запрашаем на сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на сакавік: Молімся ў інтэнцыі міру на Украіне.

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18.30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
  • Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.