Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 12.03.2023 ІІІ нядзеля Вялікага Посту

  • Сёння, 12 сакавіка, зборы ахвяраваннаяў прызначаюцца на “Карытас”.
  • У сёняшную нядзелю, 12 сакавіка, а 15:00 ў парафіяльным доме адбудзецца сустрэча сужэнств руху EQUIPES NOTRE-DAME (“Суполкі Маці Божай”). Запрашаем не толькі ўдзельнікаў руху, але і сужэнствы, якія жадаюць пазнаёміцца з гэтым рухам.
  • У cёняшнюю нядзелю, 12 сакавіка, у 17:30 запрашаем на сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў у Парафіяльным доме (вул. Казіміра Свёнтка, 3, уваход праз дзверы ў арцы, на 2-м паверсе).

 

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18:30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
  • У сувязі з рэкалекцыямі набажэнства Песні Жальбы у наступную нядзелю адбудуцца пасля Святoй Імшы а 8:30.

 

  • З 17 па 19 сакавіка ў нашай парафіі адбудуцца Велікапосныя рэкалекцыі.

Пятніца 17.03

Святыя Імшы а 9:00; 18:30

Субота 18.03

Святыя Імшы а 9:00 і 18:30

12:00 – Святая Імша (з удзелам дзяцей замест катэхез)

Нядзеля 19.03

Святыя Імшы а 8:30;  10:30;  12:00; 19:00

Рэкалекцыіі будзе праводзіць кс. Юрый Пракапюк

  • Пастараемся, каб ўдзел у рэкалекцыях быў поўны (гэта значыць у пятніцу, суботу і нядзелю). За ўдзел у набажэнствах Крыжовага Шляху, Песні Жальбы і за поўны ўдзел у рэкалекцыях можна атрымаць поўны адпуст.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.