- Сёняшняя ІV нядзеля Вялікага посту называецца Нядзеляй Радасці (Laetare): абвяшчае палову перыяду прыгатавання да Вялікадня.
- У панядзелак, 20 сакавіка, — урачыстасць Святога Юзафа, Абраніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы а 9:00; 12:00, 18:30. Святая Імша ў гэты дзень абавязковая для ўсіх вернікаў.
- У суботу, 25 сакавіка, адзначаем урачыстаць Звеставання Пана. Гэта таксама Дзень святасці жыцця, Дзень малітваў за ненароджаных дзяцей і пачатак Духоўнага ўсынаўлення зачатага дзіцяці. Таксама ў гэты дзень молімся за жанчын, якія чакаюць нараджэння дзіцяці і ўдзяляем ім спецыяльнае благаслаўленне пасля кожнай Св. Імшы.
- Святыя Імшы а 9:00, 12:00 (на польскай мове) і 18:30.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
- Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18.30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
- Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30. (У сёняшнюю нядзелю пасля Св. Імшы а 8:30.)
- Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.