- Сёння, 26 сакавіка, – V нядзеля Вялікага посту. Прыкрытыя ажно да Вялікай пятніцы крыжы ўзгадваюць нам, што мы ўваходзім у непасрэдную падрыхтоўку да таямніцы Мукі і Смерці нашага Збаўцы Езуса Хрыста. Як кожны 26-ы дзень месяца молімся аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
- У cёняшнюю нядзелю, 26 сакавіка, у 17:30 запрашаем на сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў у Парафіяльным доме (вул. Казіміра Свёнтка, 3, уваход праз дзверы ў арцы, на 2-м паверсе).
- У суботу, 1 красавіка, у нашай катэдры будзе праходзіць “Дзень канфісіяналаў”. У 12:00 распачнецца Пакутнае набажэнства і на працягу цэлага дня да 18:30 будзе магчымасць прыступіць да сакрамэнту Споведзі. Таксама гэта 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.
- У наступную нядзелю, 2 красавіка, – Пальмовая нядзеля, альбо Нядзеляй Мукі Пана. На пачатку кожнай Святой Імшы адбудзецца асвячэнне пальмаў на ўспамін урачыстага ўваходу Езуса ў Ерузалем, а ў Літургіі слова будзем слухаць апісанне Мукі Пана. Зборы ахвяраванняў у гэты дзень прызначаюцца на Духоўную семінарыю.
Набажэнствы ў часе Вялікага посту
- Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
- Набажэнства Песні Жальбы у наступную нядзелю адбудзецца пасля Святoй Імшы а 8:30.
- Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.