Сёння, у другую Велікодную нядзелю, адзначаем урачыстасць Божай Міласэрнасці. Дзякуем добраму Богу за міласэрнасць да кожнага чалавека, якая найбольш праяўляецца ў прабачэнні грахоў. Будзем карыстацца дарам Божай міласэрнасці асабліва праз сакрамэнт Споведзі і заахвочваць іншых прыйсці і прыняць Божае прабачэнне.
Ва ўсе нядзелі Велікоднага перыяда на пачатку Св. Імшой а 10:30 будзем праводзіць працэсію. У гэтай працэсіі ахрышчаныя вызнаюць веру ў змёртвыхпаўстанне Хрыста і выказваюць радасць надзеі на вечнае жыццё.
У cёняшнюю нядзелю, 16 красавіка, у 17:30 запрашаем на сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў.
У суботу, 22 красавіка, у 11:00 у парафіяльным доме адбудзецца сустрэча бацькоў, дзеці якіх рыхтуюцца ў гэтым годзе да Першай Камуніі.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.
Глыбокапаважаных праваслаўных братоў і сясцёр віншуем з урачыстасцю Уваскрасення Хрыста. Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!