Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 30 красавіка 2023 ІV ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёняшняя нядзеля, 30 красавіка, – Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях, які распачынае тыдзень малітваў аб пакліканнях да службы ў Касцёле.
  • Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня ў 18:00, ў нядзелю пасля Св. Імшы ў 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
  • У панядзелак, 1 мая, – урачыстасць Гадавіны пасвячэня нашай Катэдры. Св. Імшы: 9:00, 12:00, 18:30 (на полькай мове).
  • У аўторак, 2 мая, – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
  • У сераду, 3 мая, – свята свв. Філіпа і Якуба, Апосталаў. Гадавіна прызначэння Яго Эксцэленцыі біскупа Антонія Дзям’янкі ардынарыем Пінскай дыяцэзіі (2012).
  • У чацвер, 4 мая, – 1 чацвер месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой мы асаблівым чынам будзем моліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.
  • У пятніцу, 5 мая, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 17:30. Наведванне хворых.
  • У суботу, 6 мая, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі ў 17:30.
  • У нядзелі ў 17:30 у Парафіяльным доме адбываюцца сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў.
  • У панядзелак, 8 мая, адбудзецца традыцыйная пешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын. Пачатак у 9:00 у нашай Катэдры.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на май: Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне. 2. За дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступяць да 1 Камуніі і ўсіх парафіян, якія прымуць сакрамэнт Канфірмацыі, каб умацаваныя Божай ласкай станавіліся вернымі вучнямі і апосталамі Хрыста.
  • Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры. Просім запісывацца на гэты тыдзень, каб на працягу дня дзверы нашай святыні былі адчыніны.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.