Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 7 мая 2023 V ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сёняшняя нядзеля, 7 мая, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і Маёвае набажэнства. Пачатак навэнны да св. Андрэя Баболі.
  • Запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, ў наступную нядзелю пасля Св. Імшы ў 8:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
  • У панядзелак, 8 мая, адбудзецца традыцыйная пешая пілігрымка з Пінска ў санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў мястэчку Лагішын. Пачатак у 9:00 у нашай Катэдры. З 8:30 пачнецца рэгістрацыя.
  • Святая Імша ў панядзелак, 8 мая, будзе ў 8:00. Адарацыі і Святой Імшы ўвечары не будзе.
  • У аўторак, 9 мая, – дзень малітваў за ахвяр ІІ Сусветнай вайны і аб супакоі ў свеце.
  • У суботу, 13 мая, – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы.
  • У наступную нядзелю, 14 мая, у нашай парафіі адбудзецца урачыстасць Першай Святой Камуніі. Распачнецца а 10:15 прывітаннем дзяцей перад касцёлам.
  • У нядзелі ў 17:30 у Парафіяльным доме адбываюцца сустрэчу для падрыхтоўкі да прыняцця сакрамэнту Канфірмацыі (Бежмавання) і іншых сакрамэнтаў.
  • Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры. Просім запісывацца на гэты тыдзень, каб на працягу дня дзверы нашай святыні былі адчыніны.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.