Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 14 мая 2023 VІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю пасля Св. Імшы а 10:30. Будзем таксама памятаць, каб у нашых дамах і сем’ях супольна маліцца Літанію Ларэтанскую да Маці Божай.
  • У панядзелак, аўторак і сераду перад урачыстацю Унебаўшэсця Пана – дні малітвы аб ураджаі. З гэтай нагоды падчас вячэрняй адарацыі перад Маёвым набажэнствам будзем маліцца аб ураджаі і аб Божым благаслаўленні для кожнай чалавечай працы.
  • У аўторак, 16 мая, урачыстасць св. Андрэя Баболі, святара і мучаніка, апекуна Пінскай Дыяцэзіі. Св. Імшы: 9:00; 12:00 (на пол. мове) і 18:30.
  • У чацвер, 18 мая, урачыстасць Унебаўшэсця Пана. Святыя Імшы а 9:00, 12:00 (на пол. мове) і 18:30.
  • У пятніцу, 19 мая, – пачатак навэнны да Духа Святога.
  • У наступную суботу, 20 мая, святары і вернікі нашай Дыяцэзіі будуць адзначаць урачыстасць св. Андрэя Баболі ў Янаве Палескім. У 11:00 каля  2-х  Крыжоў (месца дзе быў схоплены св. Андрэй) распачнецца працэсія да касцёла. У 12:00 распачнецца ўрачыстая Святая Імша. Заказваем аўтобус да Янава. Жадаючых прыняць удзел запрашаем запісвацца ў закрыстыі альбо ў нашай групе ў “вайберы”.
  • У суботу, 20 мая, у нашай катэдры не будзе раняшней Святой Імшы, таксама не будзе катэхез, толькі ў 16:00 для групы, якая ў гэтым годзе рыхтуюцца да пряняцця сакрамэнту Бежмавання.
  • У нядзелю, 21 мая, у 15:00 адбудзецца канцэрт арганнай музыкі.
  • Дзякуем парафіянанам, якія на мінулым тыдні дзяжурылі ў Катэдры. Просім запісывацца на гэты тыдзень.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.