Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 21 мая 2023 VІІ ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • Запрашаем да ўдзелу ў Маёвых набажэнствах на працягу тыдня а 18:00, у наступную нядзелю пасля Св. Імшы а 8:30. Трываем у навэнне да Духа Святога.
  • У пятніцу, 26 мая, – успамін св. Філіпа Нэры, святара. Таксама ў гэты дзень молімся аб бэатыфікацыі Слугі Божага бп. Зыгмунта Лазінскага.
  • Усім, хто рыхтуецца прыняць сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання), неабходна да пятніцы прайсці субяседаванне з пробашчам, каб атрымаць дапушчэнне да прыняцця гэтага сакрамэнту. Гэта датычыць школьную моладзь, якая удзельнічала ў катэхезах па суботам а 16:00 (усіх) і тых, хто быў запісан у групу, якая рыхтавалася па нядзелях а 17:30, але прапусцілі больш паловы заняткаў. Найбольш зручны час: з 16:00 да 17:30 (папярэдне дамовіцца па тэл. 8-029-809 30 95).
  • У суботу, 27 мая, у 14:00 усіх дзяцей і моладзь запрашаем на завяршэнне катэхітычнага года. Сустрэча скончыцца Св. Імшой а 18:30.
  • У суботу, 27 мая, пасля вячэрняй Св. Імшы (прыблізна а 19:15) адбудзецца рэпітыцыя абраду удзялення сакрамэнту Канфірмацыі. Запрашаем усіх дапушчаных кандыдатаў.
  • У наступную нядзелю, 28 мая, адзначаем урачыстасць Спасланя Духа Святога. Падчас Святой Імшы а 10:30 будзе ўдзяляцца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання).
  • Урачыстасцю Спасланя Духа Святога заканчваецца перыяд Велікоднай споведзі і Камуніі.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.