У сённяшнюю нядзелю, 28 мая, адзначаем урачыстасць Спасланя Духа Святога. Заканчваецца Велікодны перыяд.
У панядзелак, 29 мая, – свята Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла. Падчас Святой Імшы а 18:30 будзе ўдзяляцца Сакрамэнт Канфірмацыі (Бежмавання).
У сераду, 31 мая, – свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі.
У чацвер, 1 чэрвеня, – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Пачатак чэрвеньскіх набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якія будуць праходзіць падчас вячэрняй адарацыі ў 18:00. Таксама гэта 1 чацвер месяца. У 17:30 распачнецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой асаблівым чынам будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
У пятніцу, 2 чэрвення, – 1 пятніца месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю і набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
У суботу, 3 чэрвення, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі ў 17:30.
У наступную нядзелю, 4 чэрвеня, ва урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, адбудзецца Эўхарыстычная працэсія вуліцамі нашага горада ад катэдры да касцёла св. Бэнэдыкта. Сведчанне нашай веры ў Эўхарыстычнага Хрыста распачнецца Святой Імшой а 10:00. Іншых Імшаў не будзе, толькі пасля завяршэння працэсіі ў касцёле Св. Бэнэдыкта (прыблізна ў 14:00) і ў катэдры ў 19:00. Запрашаем каб як мага больш вернікаў прыняла ўдзел у гэтай вельмі важнай акцыі.
Для ўпрыгажэння алтароў патрэбна будзе многа кветак. Тых, хто можа ахвяраваць кветкі, просім прыносіць у суботу пасля раняшняй Святой Імшы. Просім аб дапамозе ў падрыхтоўцы алтароў у нядзелю.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на чэрвень: Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.