Запрашаем да ўдзелу ў Чэрвеньскіх набажэнствах: у нядзелю – пасля Св. Імшы а 10:30, на працягу тыдня а 18:00.
У сераду, 21 чэрвеня, – успамін св. Алаізія Ганзагі, законніка.
У пятніцу, 23 чэрвеня, – урачыстасць Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля. Святыя Імшы а 9:00; 12:00 (на польскай мове) і 18:30.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.