У сёняшнюю нядзелю, 2 ліпеня, з нагоды 1 нядзелі месяца пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У панядзелак, 3 ліпеня, – свята св. Тамаша, Апастола.
У чацвер, 6 ліпеня, – 1 чацвер месяца. У 17:30 запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой мы асаблівым чынам будзем моліцца аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.
У пятніцу, 7 ліпеня, – 1 пятніца месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў 17:30.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на ліпень:Аб пакліканнях да святарскага і законнага жыцця.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.