У аўторак, 25 ліпеня, – свята св. Якуба, апостала. Гэта таксама дзень св. Крыштафа, апекуна вадзіцеляў. У гэты день і ў бліжэйшую нядзелю (30 ліпеня) будзе ўдзяляцца благаслаўленне вадзіцелям і асвячэнне транспартных сродкаў (на вул. Казіміра Свёнтэка).
У сераду, 26 ліпеня, – успамін свв. Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі. У Крыўчыцах у 18:00 адбудзецца ўрачыстасць тытулу касцёла. Гэта таксама дзень асвблівай малітвы аб беатыфікацыі Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага.
У чацвер, 27 ліпеня, у 18:00, у капліцы ў в. Дубае з нагоды свята святога Яўхіма, адбудзецца Святая Імша. Для жадаючых прыняць удзел будзе арганізаваны транспарт, які адправіцца з прыстанку КВТ у 16:30. Неабходна запісацца ў закрыстыі.
У суботу, 29 ліпеня, – успамін св. Марты, Марыі і Лазара.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
З 29 па 31 ліпеня адбудзецца пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак на месца мучаніцтва благаслаўлёных сясцёр назарэтанак. Зацікаўленых звяртацца да кс. Паўла (тэл. 8-029-809-30-95).
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.