У панядзелак, 31 ліпеня, — успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
У сераду, 2 жніўня кожны вернік можа атрымаць поўны адпуст у парафіяльным касцёле (odpust Porcjunkuli).
У чацвер, 3 жніўня, першы чацвер месяца, а 17.30 распачнецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой асаблівым чынам будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
У пятніцу, 4 жніўня, — успамін св. Яна Марыі Віянэя, святара. Гэта таксама першая пятніца месяца, запрашаем а 17.30 на набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.
У суботу, 5 жніўня, – 1 субота месяца. Запрашаем на набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17.30.
У нядзелю, 6 жніўня, – свята Перамянення Пана. Святыя Імшы а 8:30; 10:30, 12:00 (на польскай мове); 19:00. Гэта таксама 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10.30 адбудзецца Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.