Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 13 жніўня 2023 ХІХ ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У панядзелак, 14 жніўня, – успамін св. Максімільяна Марыі Кольбэ, святара і мучаніка.
  • У сувязі з парафіяльным адпустам у панядзелак на працягу ўсяго дня будзем прыбіраць і ўпрыгожываць нашу катэдральную базыліку. Просім як мага больш людзей прыняць удзел у гэтай працы. Усім жадаючым дапамагчы звяртацца да Таццяны (тэл. 8-029-325 84 89). Вельмі просім таксама ў панядзелак да 12 гадзіны прынесці кветкі, садавіну і гародніну, каб зрабіць прыгожыя дэкарацыі ў нашай святыні.
  • У аўторак, 15 жніўня, Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, АДПУСТОВАЯ УРАЧЫСТАСЦЬ у нашай парафіі. Святыя Імшы ў 9:00; 12:00 (на польскай мове); 18:30. Падчас кожнай св. Імшы адбудзецца асвячэнне зёлак, кветак, каласоў збожжа, садавіны і агародніны. Удзел у св. Імшы ў гэты дзень абавязковы. На прыканцы галоўнай адпустовай Св. Імшы ў 18:30 новапрэзбітэр а. Сяргей Калюта OSPPE удзеліць усім прыміцыйнае благаслаўленне. Пасля завяршэння Св. Імшы запрашаем усіх на пачастунак і вясёлы вечар. Заахвочваем да споведзі перад нашай адпустовай урачыстасцю, каб прыняць святую Камунію і атрымаць поўны адпуст.
  • 11 12 жніўня ў мястэчку Лагішын прайшлі традыцыйныя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі. Дзякуем усім, хто прыняў у іх удзел, асабліва тым, хто крочыў да санктуарыя ў пешых пілігрымках з Баранавіч і Бярозы.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.