У сёняшнюю нядзелю, 3 верасня, пасля кожнай Св. Імшы – благаслаўленне школьных прыладаў на новы навучальны школьны і катэхетычны год. Гэта таксама 1 нядзеля месяца, пасля Св. Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
У панядзелак, 4 верасня, – успамін бл. Марыі Стэлы і паплечніц, паннаў і мучаніц.
У аўторак, 5 верасня, – успамін св. Маці Тэрэзы з Калькуты.
У чацвер, 7 верасня, – 1-ы чацвер месяца. А гадзіне 17:30 запрашаем на Адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
У пятніцу, 8 верасня, – свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі. Святыя Імшы а гадзіне 9:00, 12:00 і 18:30. Можна асвяціць зерне на сяўбу.
Дзякуем усім, дзецям і іх бацькам за падрыхтоўку і ўдзел у мерапрыемствах на распачацце катэхетычнага года. Запрашаем усіх дзяцей на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
Зборы ахвяраванняў у сёняшшнюю нядзелю прызначаюцца на Духоўную семінарыю.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на верасень: Аб Божым благаслаўленні для дзяцей і моладзі ў новым навучальным і катэхітычным годзе. Аб дарах Духа Святога, цярплівасці і руплівасці ў працы для настаўнікаў, выхаваўцаў, катэхетаў.
У суботу, 16 верасня, у 12:00, у касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Целяханах адбудзецца адпустовая урачыстасць. Для жадаючых прыняць удзел будзе арганізаваны транспарт, які адправіцца з прыстанку КВТ у 10:00. Неабходна запісацца ў закрыстыі.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, дэкарацыі, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.