Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 17 верасня 2023 ХХІV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ

  • У панядзелак, 18 верасня, – успамін св. Станіслава Косткі, законніка. У гэты дзень молімся асаблівым чынам за нашу моладзь.
  • У сераду, 20 верасня, – успамін свв. Андрэя Кім Таэгона, святара, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў мучанікаў з Карэі.
  • У чацвер, 21 верасня, – свята св. Мацвея, Апостала і Евангеліста.
  • У суботу, 23 верасня, – успамін св. Піо з П’етрэльчыны, святара.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
  • У чацвер, 28 верасня, у 12:00, у нашай катэдры адбудзецца урачыстая Святая Імша з удзелам святароў і біскупаў нашай і іншых дыяцэзій, з нагоды юбілею 25 гадавіны біскупскага пасвячэння нашага Ардынарыя біскуп Антонія Дзем’янка.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
  • Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за кветкі, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.