Сёняшняя нядзеля, 1 кастрычніка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяц. Сакрамэнту.
Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія будуць праходзіць на працягу тыдня а 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
У панядзелак, 2 кастрычніка, – успамін Анёлаў Ахоўнікаў.
У сераду, 4 кастрычніка, – успамін Святога Францішка Асізскага.
У чацвер, 5 кастрычніка, – 1 чацвер месяца. Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту а гадзіне 17:30. Молімся аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця.
У пятніцу, 6 кастрычніка, – 1 пятніца месяца. Запрашаем да Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса а 17:30. Наведванне хворых.
У суботу, 7 кастрычніка, – успамін Найсвяцейшай Марыі Панны Ружанцовай. Гэта таксама 1 субота месяца. Запрашаем да Набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы (заняткі рэлігіі) згодна з раскладам.
Інтэнцыя Жывога Ружанца на кастрычнік: Молімся ў інтэнцыі міру ва Украіне.
Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.
Шчыра дзякуем ўсім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.