Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 15 кастрычніка 2023

  • Кастрычнік – Ружанцовы месяц. Заахвочваем да актыўнага ўдзелу ў Ружанцовых набажэнствах, якія адбываюцца на працягу тыдня ў 18:00, у нядзелю – пасля Святой Імшы а 10:30.
  • У аўторак, 17 кастрычніка, – успамін Св. Ігнація з Антыёхіі.
  • У сераду, 18 кастрычніка, – свята Св. Лукі, Евангеліста. Дзень малітваў за медыкаў.
  • Таксама, 18 кастрычніка, ў чарговы раз пройдзе сусветная акцыя «Мільён дзяцей моліцца Ружанец». Заахвочваем усіх дзяцей нашай парафіі далучыцца да гэтай акцыі, якая распачнецца ў 18:00. Кожны ахвотны зможа далучыцца да анлайн-малітвы: спасылка будзе пададзена ў дзень трансляцыі на Catholic.by альбо Samaranin.by. У нашай катэдры, калі атрымаецца, плануем зрабіць відэатрансляцыю. Вячэрняя Св. Імша распачнецца са спазненем.
  • У наступную нядзелю, 22 кастрычніка, – Місійная нядзеля і збор ахвяраванняў на місіі.
  • Запрашаем дзяцей і моладзь на катэхезы згодна з раскладам.
  • Дзякуем за дзяжурствы ў катэдры і вельмі просім запісвацца на наступны тыдзень.

Шчыра дзякуем  ўсім за супольную малітву.  Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.