Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 5 лістапада 2023

  • Сёняшняя нядзеля, 5 лістапада, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • 5 – 6 лістапада ў нашай парафіі адбудуцца сустрэчы з аніматарамі “Курса Альфа”, якія пазнаёмяць нас з гэтым евангелізацыйным праектам. Запрашаем усіх жадаючых у 18:00 у катэдру. З праграмай можна пазнаёміцца на дошцы аб’яў.
  • У панядзелак, 6 лістапада, – пачатак навэнны да НПМ, Маці Міласэрнасці.
  • У чацвер, 9 лістапада, – свята Гадавіны пасвячэння Латэранскай Базілікі, катэдры біскупа Рыма, Маці ўсіх касцёлаў у свеце. Молімся за Касцёл і Папу.
  • У пятніцу, 10 лістапада, – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла.
  • У суботу, 11 лістапада, – успамін св. Марціна Турскага, біскупа.
  • Запрашаем дзяцей на катэхезы згодна з раскладам.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на лістапад: Аб ласцы збаўлення і вечным жыцці для памерлых удзельнікаў руху “Жывога Ружанца” і ўсіх памерлых з нашай парафіі.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем  за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.