Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ 18.02.2024

  • Сёняшняя нядзеля, 18 лютага, – першая нядзеля Вялікага посту. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца набажэнства Песні Жальбы.
  • У чацвер, 22 лютага, – свята Катэдры св. Пятра, Апостала. Яно нам нагадвае, што Сталіца Пятра з’яўляецца асновай адзінства Касцёла.
  • У пятніцу, 23 лютага, – успамiн св. Палiкарпа, бiскупа i мучанiка.

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
  • Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць вас сваімі ласкамі.