Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ ІІ Нядзеля Вялікага посту 25.02.2024

  • У панядзелак, 26 лютага, молімся аб бэатыфікацыі Слугі Божага бп. Зыгмунта Лазінскага
  • У пятніцу, 1 сакавіка, – 1 пятніца месяца.Запрашаем на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і Набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса а гадзіне 17:30. Наведванне хворых. Запісваем адраса у закрыстыі.
  • У суботу, 2 сакавіка, – 1 субота месяца. Запрашаем да ўдзелу ў набажэнстве да Насвяцейшай Панны Марыі а 17:30.
  • Наступная нядзеля, 3 сакавіка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  • У наступную нядзелю ахвяраванні прызначаюцца на Карытас.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на сакавік:Молімся каб Вялікі Пост стаў часам нашай духоўнай адновы.

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
  • Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.