Loading...
Парафіяльныя аб'явы

ДУШПАСТЫРСКІЯ АБ’ЯВЫ ІІI Нядзеля Вялікага посту 3.03.2024

  • Сёняшняя нядзеля, 3 сакавіка, – 1 нядзеля месяца. Пасля Святой Імшы а 10:30 адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і набажэнства Песні Жальбы. Зборы ахвяраваннаяў прызначаюцца на “Карытас”.
  • У панядзелак, 4 сакавіка, – успамін святога Казіміра.
  • У чацвер, 7 сакавіка, – 1 чацвер месяца. Запрашаем у 17:30 на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой будзем маліцца аб пакліканнях да святарскага і манаскага жыцця
  • У пятніу, 8 сакавіка, з нагоды Дня жанчын будзем маліцца за ўсіх жанчын нашай парафіі на Святой Імшы ў 9:00.
  • Інтэнцыя Жывога Ружанца на сакавік:Молімся каб Вялікі Пост стаў часам нашай духоўнай адновы.

Набажэнствы ў часе Вялікага посту

  • Крыжовы Шлях – пасля кожнай ранішняй Святой Імшы з панядзелка па суботу, а таксама ў пятніцу пасля Святой Імшы а 18:30. Па аўторкам пасля Святых Імшаў а 9:00 і 18:30 – Крыжовы Шлях для дзяцей.
  • Песні Жальбы – кожную нядзелю пасля Святoй Імшы а 10:30.
  • Шчыра дзякуем усім за супольную малітву. Дзякуем за прыбіранне нашай святыні, за складзеныя ахвяраванні  і за ўсялякую аказаную дапамогу. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.